Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/68161
Title: | Мастацка-эстэтычныя прыёмы арганізацыі і функцыянавання прасторава-часавых адносін у апавяданні |
Authors: | Кузьміч, Наталля Васільеўна |
Keywords: | прасторава-часавыя асаблівасці апавяданне беларускія пісьменнікі Іван Пташнікаў Уладзімір Сцяпан |
Issue Date: | 2024 |
Publisher: | БДТУ |
Citation: | Кузьміч Н. В. Мастацка-эстэтычныя прыёмы арганізацыі і функцыянавання прасторава-часавых адносін у апавяданні // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 128–133 |
Abstract: | Прастора і час як формы існавання матэрыі ў рэальным свеце прысутнічаюць практычна ва ўсіх яго праявах. Яны належаць да галоўных аб’ектаў мастацкага адлюстравання ў літаратурным творы, без гэтых катэгорый немагчыма існаванне змадэляванага ў структуры тэксту свету. У артыкуле ўпершыню ў айчыннай гуманітарнай навуцы разглядаецца спецыфіка арганізацыі прасторава-часавых адносін у творах беларускіх пісьменнікаў Івана Пташнікава і Уладзіміра Сцяпана. У апавяданнях І. Пташнікава прасторава-часавыя адносіны заўсёды маюць канцэптуальнае значэнне. Пісьменнік разгортвае сюжэтнае дзеянне з уключэннем асноўных і другарадных персанажаў; у творах мінулае і сённяшняе перасякаюцца ў непадзельнасці; праз абстрактныя і візуальныя прадметна-рэчавыя вобразы перадаюцца і фармуюцца прасторава-часавыя плыні, іх рух і змястоўна-сэнсавае значэнне ў ажыццяўленні творчай задачы; у падтэксце заўважныя асацыяцыі, якія звязваюць эпізоды ў цэласнасць, вызначаюць непарыўнасць прасторава-часавага патоку. У апавяданнях У. Сцяпана дзеянне развіваецца дынамічна, у ім галоўная роля ў рэалізацыі творчай задачы адводзіцца пераважна двум-тром персанажам. Даследуюцца падзеі, якія адбываюцца ў рэальнасці, у іх спалучэннях раскрываюцца прасторава-часавыя прыкметы. Развязка твораў бывае нечаканай, але ў межах логікі, у якой развіваецца вобраз. Прасторава-часавая мадэль беларускага апавядання ХХ ст. індывідуальная ў кожнага пісьменніка і залежыць ад творчых задач, якія ён ставіць перад сабой. У гэтай мадэлі адлюстроўваюцца светапоглядныя і філасофска-эстэтычныя арыентацыі, выяўляюцца пэўныя агульныя рысы, уласцівыя менталітэту беларуса. Мастацка-эстэтычныя прыёмы арганізацыі і функцыянавання прасторава-часавых адносін у апавяданнях з’яўляюцца выразным сведчаннем творчай індывідуальнасці пісьменніка. Разам з такімі прыёмамі мэтазгодная арганізацыя і функцыянаванне прасторава-часавай парадыгмы ў якасці істотнага кампанента абумоўлівае структурнае адзінства літаратурнага твора. |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/68161 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
17. Кузьміч.pdf | 726.39 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.