Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/68164
Title: Асоўныя падыходы да разгляду біяморфнага кода і яго падкодаў у гуманітарным дыскурсе
Authors: Дуктава, Любоў Георгіеўна
Keywords: біяморфны код
жывёльны код
раслінны код
культурны код
беларуская літаратура
падкод
Issue Date: 2024
Publisher: БДТУ
Citation: Дуктава Л. Г. Асоўныя падыходы да разгляду біяморфнага кода і яго падкодаў у гуманітарным дыскурсе // Труды БГТУ. Сер. 4. Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 109–115
Abstract: У артыкуле прадстаўлены асноўныя падыходы да разгляду біяморфнага кода ў даследаваннях па літаратуразнаўстве, лінгвакультуралогіі, фалькларыстыцы. Адзначана, што біяморфны код адносіцца да ліку базавых культурных кодаў, звернута ўвага на класіфікацыі В. Красных, Г. Багаўтдзінавай, А. Белай. У якасці падкодаў біяморфнага кода мэтазгодна вылучыць тыя, якія звязаны з уяўленнямі пра жывёльны і раслінны свет, аднак у класіфікацыях шэрагу даследчыкаў дадзеныя коды вылучаны асобна. Раслінны (вегетатыўны, фітанімічны, фітаморфны, батанічны) код прысутнічае ў класіфікацыях Н. Сцяпанавай, С. Санько, В. Целіі, В. Ляшчынскай, М. Каўшовай, В. Маславай, М. Піменавай і інш. Культурны код, які звязаны з адлюстраваннем свету жывёл, у розных класіфікацыях культурных кодаў мае наступныя назвы: жывёльны (С. Санько), фаўністычны (Г. Мезенка), заалагічны (Т. Лявонцьева), зааморфны (В. Маслава, М. Піменава, В. Целія, Н. Сцяпанава, В. Ляшчынская). У сваю чаргу жывёльны і раслінны коды даследчыкі таксама прапануюць разглядаць больш падрабязна. Напрыклад, раслінны код шэраг навукоўцаў падзяляюць на два субкоды: фітанімічны (назвы кветак, травы) і дэндранімічны (дэндралагічны). Сцвярджаецца, што біяморфны код адыгрывае важную сэнсаўтваральную ролю ў ідэйна-мастацкай сістэме мноства твораў прыгожага пісьменства розных перыядаў. Выкарыстанне культурных кодаў дазваляе пісьменніку пры мінімальнай эксплікацыі дасягнуць пэўнага эфекту, бо культурныя коды з’яўляюцца носьбітамі культурных сэнсаў і звязаны з рознымі сферамі грамадства
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/68164
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
15. Дуктава.pdf710.48 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.