Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/68164
Название: | Асоўныя падыходы да разгляду біяморфнага кода і яго падкодаў у гуманітарным дыскурсе |
Авторы: | Дуктава, Любоў Георгіеўна |
Ключевые слова: | біяморфны код жывёльны код раслінны код культурны код беларуская літаратура падкод |
Дата публикации: | 2024 |
Издательство: | БДТУ |
Библиографическое описание: | Дуктава Л. Г. Асоўныя падыходы да разгляду біяморфнага кода і яго падкодаў у гуманітарным дыскурсе // Труды БГТУ. Сер. 4. Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 109–115 |
Краткий осмотр (реферат): | У артыкуле прадстаўлены асноўныя падыходы да разгляду біяморфнага кода ў даследаваннях па літаратуразнаўстве, лінгвакультуралогіі, фалькларыстыцы. Адзначана, што біяморфны код адносіцца да ліку базавых культурных кодаў, звернута ўвага на класіфікацыі В. Красных, Г. Багаўтдзінавай, А. Белай. У якасці падкодаў біяморфнага кода мэтазгодна вылучыць тыя, якія звязаны з уяўленнямі пра жывёльны і раслінны свет, аднак у класіфікацыях шэрагу даследчыкаў дадзеныя коды вылучаны асобна. Раслінны (вегетатыўны, фітанімічны, фітаморфны, батанічны) код прысутнічае ў класіфікацыях Н. Сцяпанавай, С. Санько, В. Целіі, В. Ляшчынскай, М. Каўшовай, В. Маславай, М. Піменавай і інш. Культурны код, які звязаны з адлюстраваннем свету жывёл, у розных класіфікацыях культурных кодаў мае наступныя назвы: жывёльны (С. Санько), фаўністычны (Г. Мезенка), заалагічны (Т. Лявонцьева), зааморфны (В. Маслава, М. Піменава, В. Целія, Н. Сцяпанава, В. Ляшчынская). У сваю чаргу жывёльны і раслінны коды даследчыкі таксама прапануюць разглядаць больш падрабязна. Напрыклад, раслінны код шэраг навукоўцаў падзяляюць на два субкоды: фітанімічны (назвы кветак, травы) і дэндранімічны (дэндралагічны). Сцвярджаецца, што біяморфны код адыгрывае важную сэнсаўтваральную ролю ў ідэйна-мастацкай сістэме мноства твораў прыгожага пісьменства розных перыядаў. Выкарыстанне культурных кодаў дазваляе пісьменніку пры мінімальнай эксплікацыі дасягнуць пэўнага эфекту, бо культурныя коды з’яўляюцца носьбітамі культурных сэнсаў і звязаны з рознымі сферамі грамадства |
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): | https://elib.belstu.by/handle/123456789/68164 |
Располагается в коллекциях: | выпуск журнала постатейно |
Файлы этого ресурса:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
15. Дуктава.pdf | 710.48 kB | Adobe PDF | Просмотреть/Открыть |
Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.