Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/68717
Title: | Беларуская літаратура як фактар кансалідацыі нацыянальнай дыяспары ў 1920-я гг. |
Authors: | Коваль, Вольга Уладзіміраўна |
Keywords: | беларуская дыяспара беларуская літаратура кансалідацыя эміграцыя сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя |
Issue Date: | 2024 |
Publisher: | БДТУ |
Citation: | Коваль В. У. Беларуская літаратура як фактар кансалідацыі нацыянальнай дыяспары ў 1920-я гг. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 2 (287). С. 46–50 |
Abstract: | У артыкуле прааналізавана сацыяльна-палітычная роля беларускай літаратуры ў асяроддзі нацыянальнай дыяспары. Беларусы замежжа папулярызавалі творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: праводзіліся літаратурныя вечарыны, адзначаліся юбілейныя даты, публікаваліся рэцэнзіі. Культурная спадчына яднала палітычных апанетаў, беларуская літаратура мела кансалідуючую ролю для нацыянальнай дыяспары ў 1920-я гг. Эмігранты ў розных краінах свету праводзілі літаратурныя вечарыны ў гонар В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Багдановіча, Я. Коласа, Я. Купалы. Беларускае культурнае таварыства імя Ф. Скарыны стала адной з самых актыўных арганізацый міжваеннай Чэхаславакіі, якая рыхтавала і праводзіла літаратурныя вечарыны ў Празе. Аўтар падкрэслівае, што асноўныя культурныя цэнтры беларусаў замежжа аформіліся ў Чэхаславакіі, Латвіі і Літве. Беларускія эмігранты таксама імкнуліся развіваць літаратурныя здольнасці маладых аўтараў з ліку беларусаў замежжа. Станоўчыя рэцэнзіі пра паэзію Пятра Масальскага (літаратурны псеўданім – Пятро Сакол) публікаваліся ў розных краінах свету, а беларусы Латвіі прымалі ўдзел у літаратурных вечарынах паэта. Даследаванне закранае праблему ўзаемасувязі грамадскай актыўнасці нацыянальнай дыяспары і сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі эмігрантаў. Літаратурныя мерапрыемствы беларусаў замежжа развівалі нацыянальную ідэнтычнасць, фарміравалі павагу да беларускай культурнай спадчыны, пашыралі міжнародныя кантакты. Творчае жыццё эмігрантаў спрыяла развіццю ўзаемасувязей з метраполіяй, дапамагала асобам справіцца з пачуццём настальгіі і акультурацыйным стрэсам. |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/68717 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
8. Коваль.pdf | 689.3 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.