Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/68717
Название: | Беларуская літаратура як фактар кансалідацыі нацыянальнай дыяспары ў 1920-я гг. |
Авторы: | Коваль, Вольга Уладзіміраўна |
Ключевые слова: | беларуская дыяспара беларуская літаратура кансалідацыя эміграцыя сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя |
Дата публикации: | 2024 |
Издательство: | БДТУ |
Библиографическое описание: | Коваль В. У. Беларуская літаратура як фактар кансалідацыі нацыянальнай дыяспары ў 1920-я гг. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 2 (287). С. 46–50 |
Краткий осмотр (реферат): | У артыкуле прааналізавана сацыяльна-палітычная роля беларускай літаратуры ў асяроддзі нацыянальнай дыяспары. Беларусы замежжа папулярызавалі творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: праводзіліся літаратурныя вечарыны, адзначаліся юбілейныя даты, публікаваліся рэцэнзіі. Культурная спадчына яднала палітычных апанетаў, беларуская літаратура мела кансалідуючую ролю для нацыянальнай дыяспары ў 1920-я гг. Эмігранты ў розных краінах свету праводзілі літаратурныя вечарыны ў гонар В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Багдановіча, Я. Коласа, Я. Купалы. Беларускае культурнае таварыства імя Ф. Скарыны стала адной з самых актыўных арганізацый міжваеннай Чэхаславакіі, якая рыхтавала і праводзіла літаратурныя вечарыны ў Празе. Аўтар падкрэслівае, што асноўныя культурныя цэнтры беларусаў замежжа аформіліся ў Чэхаславакіі, Латвіі і Літве. Беларускія эмігранты таксама імкнуліся развіваць літаратурныя здольнасці маладых аўтараў з ліку беларусаў замежжа. Станоўчыя рэцэнзіі пра паэзію Пятра Масальскага (літаратурны псеўданім – Пятро Сакол) публікаваліся ў розных краінах свету, а беларусы Латвіі прымалі ўдзел у літаратурных вечарынах паэта. Даследаванне закранае праблему ўзаемасувязі грамадскай актыўнасці нацыянальнай дыяспары і сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі эмігрантаў. Літаратурныя мерапрыемствы беларусаў замежжа развівалі нацыянальную ідэнтычнасць, фарміравалі павагу да беларускай культурнай спадчыны, пашыралі міжнародныя кантакты. Творчае жыццё эмігрантаў спрыяла развіццю ўзаемасувязей з метраполіяй, дапамагала асобам справіцца з пачуццём настальгіі і акультурацыйным стрэсам. |
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): | https://elib.belstu.by/handle/123456789/68717 |
Располагается в коллекциях: | выпуск журнала постатейно |
Файлы этого ресурса:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
8. Коваль.pdf | 689.3 kB | Adobe PDF | Просмотреть/Открыть |
Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.