Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/69857
Название: | «Карціна свету»: пытанні тыпалогіі ў лінгвістычных даследаваннях |
Авторы: | Леванцэвіч, Лена Васільеўна |
Ключевые слова: | моўная карціна свету навуковая карціна свету беларуская мова беларуская лінгвістыка |
Дата публикации: | 2025 |
Издательство: | БГТУ |
Библиографическое описание: | Леванцэвіч Л. В. «Карціна свету»: пытанні тыпалогіі ў лінгвістычных даследаваннях // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2025. № 1 (291). С. 120–125 |
Краткий осмотр (реферат): | Адным з фундаментальных паняццяў сучаснай філалогіі, якое выражае спецыфіку чалавека і яго быцця, яго ўзаемаадносіны са светам і важнейшыя ўмовы існавання ў свеце, з’яўляецца моўная карціна свету. На сённяшнім этапе развіцця лінгвістыкі гаворыцца пра шматлікасць карцін свету: навуковая, наіўная, моўная карціна свету нацыянальнай мовы (нацыянальная моўная карціна свету), моўная карціна свету асобнага чалавека, фразеалагічная, этнічная, дыялектная моўная карціна свету, савецкая ідэалагічная карціна свету і інш. Артыкул прысвечаны аналізу ўніверсальных прыкмет, уласцівых любой карціне свету. У ім робіцца спроба асэнсавання своеасаблівасці моўнай карціны свету як спосабу паказу рэчаіснасці; падаецца паняцце рэгіянальнай моўнай карціны свету. Пад рэгіянальнай моўнай карцінай свету разумеецца гістарычна сфармаваная ў паўсядзённай свядомасці моўнага калектыву пэўнага рэгіёна і адлюстраваная ў мове сукупнасць уяўленняў пра свет, якія склаліся як вынік моўнай, маўленча-разумовай дзейнасці многіх пакаленняў людзей, а таксама адлюстраваныя ў мове асаблівасці нацыянальнага характару і менталітэту. У артыкуле вызначаецца Брэсцка-Пінскае Палессе як адметны моўны рэгіён, які характарызуецца самабытнасцю мовы, культуры і гісторыі. Названыя асаблівасці знайшлі сваё адлюстраванне ў моўных адзінках (безэквівалентнай лексіцы, мікратапонімах, мянушках і інш.). |
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): | https://elib.belstu.by/handle/123456789/69857 |
Располагается в коллекциях: | выпуск журнала постатейно |
Файлы этого ресурса:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
16. Леванцэвіч.pdf | 707.8 kB | Adobe PDF | Просмотреть/Открыть |
Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.