Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/70960
Title: Экалагічны імператыў як фактар праектавання сацыяпрыроднай рэальнсці
Authors: Захарава, Наталля Яўгенаўна
Keywords: сацыяпрыродная рэальнасць
экалагічны імператыў
экалагічная культура
экалагічная этыка
устойлівае развіццё
Issue Date: 2025
Publisher: БГТУ
Citation: Захарава Н. Я. Экалагічны імператыў як фактар праектавання сацыяпрыроднай рэальнсці // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2025. № 1 (293). С. 132–136
Abstract: У артыкуле разглядаюцца актуальныя праблемы сацыяэкалагічнай устойлівасці і фарміраавання чалавека экалагічнай культуры. Паказана, як праяўляецца дыялектычная супярэчнасць паміж эка- лагічным імператывам (ідэалам) і сацыяпрыроднай рэальнасцю, якая ляжыць у аснове праектыўнай дзейнасці. Праектыўная дзейнасць, у тым ліку і канструяванне асобаснага праекта, вырашаецца ў рэчышчы бінарнай апазіцыі ідэалу і сацыяльнай, сацыяпрыроднай рэальнасці мэтаў. Экалагічны імператыў ці экалагічны ідэал узніклі як рэфлексія грамадскай свядомасці на экалагічную пагрозу. Высвятляецца, як менавіта ў «мадэлі патрэбнай сацыяпрыроднай будучыні», якая з'яўляецца адной з характарыстык магчымасці ажыццяўлення экалагічнага імператыву, рэалізуецца разуменне сэнсу сацыяпрыроднага быцця і сацыякультурнага досведу, а таксама стварэння ўласнай сэнсавай прасторы, якая выступае найважнейшым фактарам асобаснага развіцця ва ўмовах інфармацыйна- тэхналагічных грамадскіх трансфармацый. Маральныя каштоўнасці ва ўмовах глабалізацыі цэлага шэрагу рызык развіцця тэхналогій, грамадства спажывання, культурных трэндаў у першую чаргу маюць патрэбу ў карэлятыўных імператыўных фармулёўках, якія ўніверсальныя не таму, што агульнапрызнаныя, а таму, што звернутыя да кожнага. Праектыўная дзейнасць разглядаецца як адзінства ўнутранага (духоўных каштоўнасцяў, якія вызначаюць меру свабоды самарэалізацыі) і знешняга (здольнасці адпавядаць патрабаванням і мэтам сацыяльнага і ўстойлівага сацыяпрырод- нага развіцця
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/70960
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
23.Захарова.pdf290.57 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.