Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/74589Full metadata record
| DC Field | Value | Language |
|---|---|---|
| dc.contributor.author | Руклянскі, Дзмітрый Аляксандравіч | - |
| dc.date.accessioned | 2026-04-09T09:35:52Z | - |
| dc.date.available | 2026-04-09T09:35:52Z | - |
| dc.date.issued | 2026 | - |
| dc.identifier.citation | Руклянскі Д. А. Субстантыўная грамадска-палітычная лексіка ў мове «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2026. № 1 (303). С. 156–166. DOI: 10.52065/2520-6729-2026-303-16. | ru |
| dc.identifier.uri | https://elib.belstu.by/handle/123456789/74589 | - |
| dc.description.abstract | Лексічны склад «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага ўяўляе сабой багаты і шматпланавы моўны матэрыял, які адлюстроўвае складаную структуру грамадска-палітычнай, эканамічнай, юрыдычнай, ваеннай і бытавой рэчаіснасці, што існавала на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI ст. Мэта даследавання – вызначыць аб’ём, семантычныя і функцыянальныя характарыстыкі тэматычнай групы субстантыўных лексічных адзінак «Грамадска-палітычная лексіка» ў мове «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага (на матэрыяле публікацыі А. Ф. Коршунава). У выніку даследавання ўстаноўлена, што субстантыўная грамадска-палітычная лексіка складае 32,7% ад агульнага фонду назоўнікаў, фарміруе ядро моўнай карціны свету Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага і размяжоўваецца на 11 лексічна-тэматычных груп: назвы аспектаў і рэалій службовай дзейнасці; назвы палітычна- і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак; назвы асоб па сацыяльным становішчы; назвы асоб па службовых абавязках; назвы аспектаў і рэалій знешнепалітычнай дзейнасці; назвы асоб па этнічнай прыналежнасці; назвы асоб па адміністрацыйных пасадах; назвы асоб па месцы жыхарства; назвы сімвалаў і атрыбутаў улады; назвы форм калектыўнага прыняцця рашэнняў; назвы легітымных форм каралеўскай улады. Субстантыўнай грамадска-палітычнай лексіцы ўласціва, па-першае, індывідуальна-аўтарская стылістычная дыферэнцыяцыя лексем, па-другое, выкарыстанне русізмаў, па-трэцяе, лексічныя інавацыі. Субстантыўная грамадска-палітычная лексіка выконвае ў «Лістах» не толькі інфармацыйную, але і экспрэсіўна-ацэначную функцыю, з’яўляецца эфектыўным моўным сродкам рытарычнага ўздзеяння, дазваляе Ф. С. Кміту-Чарнабыльскаму не толькі адэкватна інфармаваць аб з’явах тагачаснай палітычнай рэчаіснасці, але і даваць сваю ацэнку сацыяльным, палітычным і ваенным падзеям. Перспектывай даследавання з’яўляецца вылучэнне, дыферэнцыяцыя і апісанне ўсіх іншых лексічна-тэматычных груп субстантыўных адзінак у «Лістах» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага, акрэсленне іх функцыянальнай ролі, моўна-стылістычных асаблівасцей і спецыфікі выкарыстання як рытарычнага сродку ў мове помніка | ru |
| dc.format.mimetype | application/pdf | ru |
| dc.language.iso | be | ru |
| dc.publisher | БГТУ | ru |
| dc.subject | старабеларуская мова XVI ст. | ru |
| dc.subject | грамадска- палітычная лексіка | ru |
| dc.subject | назоўнік | ru |
| dc.subject | семантыка | ru |
| dc.subject | функцыянаванне | ru |
| dc.subject | русізм | ru |
| dc.subject | інавацыя | ru |
| dc.title | Субстантыўная грамадска-палітычная лексіка ў мове «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага | ru |
| dc.type | Article | ru |
| dc.identifier.udc | 811.161.3 | - |
| dc.identifier.DOI | 10.52065/2520-6729-2026-303-16 | - |
| Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно | |
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| 16. Руклянскі.pdf | 777.14 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.
