Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/74589| Название: | Субстантыўная грамадска-палітычная лексіка ў мове «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага |
| Авторы: | Руклянскі, Дзмітрый Аляксандравіч |
| Ключевые слова: | старабеларуская мова XVI ст. грамадска- палітычная лексіка назоўнік семантыка функцыянаванне русізм інавацыя |
| Дата публикации: | 2026 |
| Издательство: | БГТУ |
| Библиографическое описание: | Руклянскі Д. А. Субстантыўная грамадска-палітычная лексіка ў мове «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2026. № 1 (303). С. 156–166. DOI: 10.52065/2520-6729-2026-303-16. |
| Краткий осмотр (реферат): | Лексічны склад «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага ўяўляе сабой багаты і шматпланавы моўны матэрыял, які адлюстроўвае складаную структуру грамадска-палітычнай, эканамічнай, юрыдычнай, ваеннай і бытавой рэчаіснасці, што існавала на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI ст. Мэта даследавання – вызначыць аб’ём, семантычныя і функцыянальныя характарыстыкі тэматычнай групы субстантыўных лексічных адзінак «Грамадска-палітычная лексіка» ў мове «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага (на матэрыяле публікацыі А. Ф. Коршунава). У выніку даследавання ўстаноўлена, што субстантыўная грамадска-палітычная лексіка складае 32,7% ад агульнага фонду назоўнікаў, фарміруе ядро моўнай карціны свету Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага і размяжоўваецца на 11 лексічна-тэматычных груп: назвы аспектаў і рэалій службовай дзейнасці; назвы палітычна- і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак; назвы асоб па сацыяльным становішчы; назвы асоб па службовых абавязках; назвы аспектаў і рэалій знешнепалітычнай дзейнасці; назвы асоб па этнічнай прыналежнасці; назвы асоб па адміністрацыйных пасадах; назвы асоб па месцы жыхарства; назвы сімвалаў і атрыбутаў улады; назвы форм калектыўнага прыняцця рашэнняў; назвы легітымных форм каралеўскай улады. Субстантыўнай грамадска-палітычнай лексіцы ўласціва, па-першае, індывідуальна-аўтарская стылістычная дыферэнцыяцыя лексем, па-другое, выкарыстанне русізмаў, па-трэцяе, лексічныя інавацыі. Субстантыўная грамадска-палітычная лексіка выконвае ў «Лістах» не толькі інфармацыйную, але і экспрэсіўна-ацэначную функцыю, з’яўляецца эфектыўным моўным сродкам рытарычнага ўздзеяння, дазваляе Ф. С. Кміту-Чарнабыльскаму не толькі адэкватна інфармаваць аб з’явах тагачаснай палітычнай рэчаіснасці, але і даваць сваю ацэнку сацыяльным, палітычным і ваенным падзеям. Перспектывай даследавання з’яўляецца вылучэнне, дыферэнцыяцыя і апісанне ўсіх іншых лексічна-тэматычных груп субстантыўных адзінак у «Лістах» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага, акрэсленне іх функцыянальнай ролі, моўна-стылістычных асаблівасцей і спецыфікі выкарыстання як рытарычнага сродку ў мове помніка |
| URI (Унифицированный идентификатор ресурса): | https://elib.belstu.by/handle/123456789/74589 |
| Располагается в коллекциях: | выпуск журнала постатейно |
Файлы этого ресурса:
| Файл | Описание | Размер | Формат | |
|---|---|---|---|---|
| 16. Руклянскі.pdf | 777.14 kB | Adobe PDF | Просмотреть/Открыть |
Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.
