Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/74589
Title: Субстантыўная грамадска-палітычная лексіка ў мове «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага
Authors: Руклянскі, Дзмітрый Аляксандравіч
Keywords: старабеларуская мова XVI ст.
грамадска- палітычная лексіка
назоўнік
семантыка
функцыянаванне
русізм
інавацыя
Issue Date: 2026
Publisher: БГТУ
Citation: Руклянскі Д. А. Субстантыўная грамадска-палітычная лексіка ў мове «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2026. № 1 (303). С. 156–166. DOI: 10.52065/2520-6729-2026-303-16.
Abstract: Лексічны склад «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага ўяўляе сабой багаты і шматпланавы моўны матэрыял, які адлюстроўвае складаную структуру грамадска-палітычнай, эканамічнай, юрыдычнай, ваеннай і бытавой рэчаіснасці, што існавала на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI ст. Мэта даследавання – вызначыць аб’ём, семантычныя і функцыянальныя характарыстыкі тэматычнай групы субстантыўных лексічных адзінак «Грамадска-палітычная лексіка» ў мове «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага (на матэрыяле публікацыі А. Ф. Коршунава). У выніку даследавання ўстаноўлена, што субстантыўная грамадска-палітычная лексіка складае 32,7% ад агульнага фонду назоўнікаў, фарміруе ядро моўнай карціны свету Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага і размяжоўваецца на 11 лексічна-тэматычных груп: назвы аспектаў і рэалій службовай дзейнасці; назвы палітычна- і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак; назвы асоб па сацыяльным становішчы; назвы асоб па службовых абавязках; назвы аспектаў і рэалій знешнепалітычнай дзейнасці; назвы асоб па этнічнай прыналежнасці; назвы асоб па адміністрацыйных пасадах; назвы асоб па месцы жыхарства; назвы сімвалаў і атрыбутаў улады; назвы форм калектыўнага прыняцця рашэнняў; назвы легітымных форм каралеўскай улады. Субстантыўнай грамадска-палітычнай лексіцы ўласціва, па-першае, індывідуальна-аўтарская стылістычная дыферэнцыяцыя лексем, па-другое, выкарыстанне русізмаў, па-трэцяе, лексічныя інавацыі. Субстантыўная грамадска-палітычная лексіка выконвае ў «Лістах» не толькі інфармацыйную, але і экспрэсіўна-ацэначную функцыю, з’яўляецца эфектыўным моўным сродкам рытарычнага ўздзеяння, дазваляе Ф. С. Кміту-Чарнабыльскаму не толькі адэкватна інфармаваць аб з’явах тагачаснай палітычнай рэчаіснасці, але і даваць сваю ацэнку сацыяльным, палітычным і ваенным падзеям. Перспектывай даследавання з’яўляецца вылучэнне, дыферэнцыяцыя і апісанне ўсіх іншых лексічна-тэматычных груп субстантыўных адзінак у «Лістах» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага, акрэсленне іх функцыянальнай ролі, моўна-стылістычных асаблівасцей і спецыфікі выкарыстання як рытарычнага сродку ў мове помніка
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/74589
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
16. Руклянскі.pdf777.14 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.