Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/68153
Title: | Сучасная тэарэтычная тэрмінаграфія і праблемы даследавання беларускіх інкарпараваных слоўнікаў |
Authors: | Самахавец, Вольга Іванаўна |
Keywords: | беларуская мова інкарпараваны слоўнік тэрміналогія тэрмінасістэма тэрмінаграфія слоўнікавы артыкул |
Issue Date: | 2024 |
Publisher: | БДТУ |
Citation: | Самахавец В. І. Сучасная тэарэтычная тэрмінаграфія і праблемы даследавання беларускіх інкарпараваных слоўнікаў // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 168–176. |
Abstract: | На падставе меркавання, што навука пра ўкладанне тэрміналагічных слоўнікаў за апошнія дзесяцігоддзі набыла высокую ступень метадалагічнай аўтаномнасці, у артыкуле аналізуюцца і тыпалагізуюцца шматлікія айчынныя і замежныя навуковыя даследаванні, прысвечаныя тэорыі і практыцы тэрмінаграфіі. Мэта работы – сістэматызаваць асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў у галіне тэарэтычнай тэрмінаграфіі і акрэсліць найважнейшыя задачы, якія паўстаюць перад беларускай інкарпараванай тэрмінаграфіяй. Адзначаецца, што асноўнымі напрамкамі ўсходнеславянскай метатэрмінаграфіі з’яўляюцца наступныя: а) распрацоўка агульных пытанняў тэрмінаграфічнай тэорыі; б) стварэнне тэорыі апісання тэрмінасістэм пэўнай навукова-тэхнічнай галіны; в) вывучэнне асобных вузкааспектных праблем укладання тэрміналагічных слоўнікаў; г) канструяванне праектаў разнастайных галіновых слоўнікаў тэрмінаў. Абгрунтоўваецца выснова, што вывучэнне структурна-кантэнтных асаблівасцей беларускіх інкарпараваных слоўнікаў з’яўляецца адным з ключавых сегментаў тэорыі лексікаграфіі, што абумоўлена як колькаснай шматлікасцю названых слоўнікаў, так і разнастайнасцю выкарыстаных у іх прыёмаў сістэмнай параметрызацыі спецыяльнай лексікі. Арганізацыя звестак у сучасным тэрміналагічным слоўніку можа мець разнастайную і дастаткова складаную структуру. Адзінай тыпалогіі і тэрміналогіі ў гэтай сферы пакуль не выпрацавана. Існуючыя тэрмінаграфічныя крыніцы класіфікуюцца паводле розных падстаў: тэматычнага ахопу (поліфункцыянальныя, шматгаліновыя, галіновыя, вузкагаліновыя); спосабу семантызацыі і прызначэння слоўніка (тлумачальныя, перакладныя, тлумачальна-перакладныя, вучэбныя, інфармацыйныя, энцыклапедычныя); аспектнай арыентацыі (слоўнікі тэрмінаў, наменклатурных адзінак, слоўнікі тэрмінаэлементаў); аб’ёму (поўныя, кароткія, слоўнікі-мінімумы). Найбольш пашыраныя перакладныя (двухмоўныя) слоўнікі, якія адыгрываюць значную ролю ў перакладзе навуковай літаратуры. Менавіта яны дазваляюць выразна прадставіць паняційны апарат пэўнай навукі або сукупнасці навук. |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/68153 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
23. Самахавец.pdf | 779.03 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.