Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/68156
Title: | «Лісты» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага як аб’ект лексікаграфічнага апісання |
Authors: | Руклянскі, Дзмітрый Аляксандравіч |
Keywords: | «Лісты» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага лексіка фразеалогія гістарычны слоўнік слоўнікавы артыкул |
Issue Date: | 2024 |
Publisher: | БДТУ |
Citation: | Руклянскі Д. А. «Лісты» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага як аб’ект лексікаграфічнага апісання // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 154–159. |
Abstract: | У артыкуле разглядаецца лексіка і фразеалогія мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага як аб’ект лексікаграфічнага апісання. Акрэсліваюцца асноўныя публікацыі «Лістоў» і навуковыя работы, прысвечаныя іх лінгвістычнаму і стылістычнаму аналізу. Адзначаецца, што ў «Гістарычным слоўніку беларускай мовы» недастаткова адлюстраваны склад, семантычныя і граматычныя асаблівасці лексічных і фразеалагічных адзінак мовы «Лістоў», што робіць актуальным іх асобнае лексікаграфічнае апісанне. Мэта даследавання – вызначыць асноўныя прынцыпы і распрацаваць узор лексікаграфічнага апісання мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага ў асобным слоўніку. У выніку даследавання ўстаноўлена, што найбольш рэпрэзентатыўным для лексікаграфічнага апісання з’яўляецца публікацыя А. Ф. Коршунава, дзе «Лісты» прадстаўлены ў максімальна поўным аб’ёме і з блізкім арыгіналу напісаннем. Прапануюцца прынцыпы ўкладання слоўніка мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага, апісваюцца зоны, з якіх будзе складацца слоўнікавы артыкул, падаюцца ўзоры такіх артыкулаў. Спецыяльна адзначаюцца выпадкі адсутнасці ў «Гістарычным слоўніку беларускай мовы» асобных лексічных і фразеалагічных адзінак, іх значэнняў, форм і асаблівасцей напісання ў мове «Лістоў». Звяртаецца ўвага на навуковую значнасць слоўніка мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага, які прызначаны запоўніць істотны прагал ў гістарычнай лексікаграфіі беларускай мовы. |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/68156 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
21. Руклянскі.pdf | 754.34 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.