Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/68156
Название: «Лісты» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага як аб’ект лексікаграфічнага апісання
Авторы: Руклянскі, Дзмітрый Аляксандравіч
Ключевые слова: «Лісты» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага
лексіка
фразеалогія
гістарычны слоўнік
слоўнікавы артыкул
Дата публикации: 2024
Издательство: БДТУ
Библиографическое описание: Руклянскі Д. А. «Лісты» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага як аб’ект лексікаграфічнага апісання // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 154–159.
Краткий осмотр (реферат): У артыкуле разглядаецца лексіка і фразеалогія мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага як аб’ект лексікаграфічнага апісання. Акрэсліваюцца асноўныя публікацыі «Лістоў» і навуковыя работы, прысвечаныя іх лінгвістычнаму і стылістычнаму аналізу. Адзначаецца, што ў «Гістарычным слоўніку беларускай мовы» недастаткова адлюстраваны склад, семантычныя і граматычныя асаблівасці лексічных і фразеалагічных адзінак мовы «Лістоў», што робіць актуальным іх асобнае лексікаграфічнае апісанне. Мэта даследавання – вызначыць асноўныя прынцыпы і распрацаваць узор лексікаграфічнага апісання мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага ў асобным слоўніку. У выніку даследавання ўстаноўлена, што найбольш рэпрэзентатыўным для лексікаграфічнага апісання з’яўляецца публікацыя А. Ф. Коршунава, дзе «Лісты» прадстаўлены ў максімальна поўным аб’ёме і з блізкім арыгіналу напісаннем. Прапануюцца прынцыпы ўкладання слоўніка мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага, апісваюцца зоны, з якіх будзе складацца слоўнікавы артыкул, падаюцца ўзоры такіх артыкулаў. Спецыяльна адзначаюцца выпадкі адсутнасці ў «Гістарычным слоўніку беларускай мовы» асобных лексічных і фразеалагічных адзінак, іх значэнняў, форм і асаблівасцей напісання ў мове «Лістоў». Звяртаецца ўвага на навуковую значнасць слоўніка мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага, які прызначаны запоўніць істотны прагал ў гістарычнай лексікаграфіі беларускай мовы.
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/68156
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
21. Руклянскі.pdf754.34 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.