Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/69863
Title: Журналістыка на сучасным этапе: інтэграцыя традыцыйных фарматаў і новых медыяпляцовак
Authors: Цюцянькоў, Максім Сяргеевіч
Keywords: традыцыйныя фарматы
новыя медыя
канвергенцыя
фрагменціраванне аўдыторыі
інфармацыйная нагода
Issue Date: 2025
Publisher: БГТУ
Citation: Цюцянькоў М. С. Журналістыка на сучасным этапе: інтэграцыя традыцыйных фарматаў і новых медыяпляцовак // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2025. № 1 (291). С. 78–84.
Abstract: Сучасныя медыякампаніі прымушаны шукаць новыя мадэлі і фарматы дыстрыбуцыі кантэнту. Гэта значна пашырае спектр інфармацыйных і рэкрэатыўных прадуктаў для аўдыторыі. У артыкуле праводзіцца аналіз найбольш эфектыўных мадэлей падачы інфармацыі, аналізуецца іх трансмедыйны патэнцыял. Аўтар разглядае сістэму «новых медыя» з пункта гледжання іх актуальнасці для сучаснага грамадства, апісвае працэсы выхаду традыцыйных СМІ ў анлайн-фарматы, што адаптуюцца пад уплывам дынамікі сучаснай медыясістэмы. Медыя даволі актыўна ўкараняюць лічбавыя фарматы ў рэдакцыйную практыку, бесперапынна абнаўляюцца метады дыстрыбуцыі кантэнту. Аднак на сённяшні дзень даследчыкамі падаецца даволі стракаты набор праблемных пунктаў, выкліканых дыгіталізацыйнымі працэсамі і інтэграцыйнымі падыходамі да вытворчасці журналісцкага прадукту на розных платформах. У кросмедыйным асяродку мяняюцца звыклыя фарматы і нарошчваюцца новыя інструменты ўзаемадзеяння ў міжасобаснай камунікацыі. Сродкі масавай камунікацыі трапляюць у складаную сітуацыю інтэнсіўнай трансфармацыі медыя. З’яўленне новых каналаў камунікацыі дазваляе здзяйсняць камунікацыю ў сіметрычных суб’ект-суб’ектных адносінах, што можа прывесці да зніжэння попыту на традыцыйныя фарматы дастаўкі кантэнту (распаўсюджванне СМІ на папяровых носьбітах, эфірнае, кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне), якія прайграюць магчымасцям анлайн-тэлебачання. У гэтай сітуацыі перад СМК паўстае задача пошуку новых спосабаў узаемадзеяння з гледачамі-чытачамі-карыстальнікамі інтэрнэту і новых форм дыстрыбуцыі кантэнту
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/69863
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
11. Цюцянькоў.pdf818.11 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.