Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/69863| Title: | Журналістыка на сучасным этапе: інтэграцыя традыцыйных фарматаў і новых медыяпляцовак |
| Authors: | Цюцянькоў, Максім Сяргеевіч |
| Keywords: | традыцыйныя фарматы новыя медыя канвергенцыя фрагменціраванне аўдыторыі інфармацыйная нагода |
| Issue Date: | 2025 |
| Publisher: | БГТУ |
| Citation: | Цюцянькоў М. С. Журналістыка на сучасным этапе: інтэграцыя традыцыйных фарматаў і новых медыяпляцовак // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2025. № 1 (291). С. 78–84. |
| Abstract: | Сучасныя медыякампаніі прымушаны шукаць новыя мадэлі і фарматы дыстрыбуцыі кантэнту. Гэта значна пашырае спектр інфармацыйных і рэкрэатыўных прадуктаў для аўдыторыі. У артыкуле праводзіцца аналіз найбольш эфектыўных мадэлей падачы інфармацыі, аналізуецца іх трансмедыйны патэнцыял. Аўтар разглядае сістэму «новых медыя» з пункта гледжання іх актуальнасці для сучаснага грамадства, апісвае працэсы выхаду традыцыйных СМІ ў анлайн-фарматы, што адаптуюцца пад уплывам дынамікі сучаснай медыясістэмы. Медыя даволі актыўна ўкараняюць лічбавыя фарматы ў рэдакцыйную практыку, бесперапынна абнаўляюцца метады дыстрыбуцыі кантэнту. Аднак на сённяшні дзень даследчыкамі падаецца даволі стракаты набор праблемных пунктаў, выкліканых дыгіталізацыйнымі працэсамі і інтэграцыйнымі падыходамі да вытворчасці журналісцкага прадукту на розных платформах. У кросмедыйным асяродку мяняюцца звыклыя фарматы і нарошчваюцца новыя інструменты ўзаемадзеяння ў міжасобаснай камунікацыі. Сродкі масавай камунікацыі трапляюць у складаную сітуацыю інтэнсіўнай трансфармацыі медыя. З’яўленне новых каналаў камунікацыі дазваляе здзяйсняць камунікацыю ў сіметрычных суб’ект-суб’ектных адносінах, што можа прывесці да зніжэння попыту на традыцыйныя фарматы дастаўкі кантэнту (распаўсюджванне СМІ на папяровых носьбітах, эфірнае, кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне), якія прайграюць магчымасцям анлайн-тэлебачання. У гэтай сітуацыі перад СМК паўстае задача пошуку новых спосабаў узаемадзеяння з гледачамі-чытачамі-карыстальнікамі інтэрнэту і новых форм дыстрыбуцыі кантэнту |
| URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/69863 |
| Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| 11. Цюцянькоў.pdf | 818.11 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.
