Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/69863
Название: | Журналістыка на сучасным этапе: інтэграцыя традыцыйных фарматаў і новых медыяпляцовак |
Авторы: | Цюцянькоў, Максім Сяргеевіч |
Ключевые слова: | традыцыйныя фарматы новыя медыя канвергенцыя фрагменціраванне аўдыторыі інфармацыйная нагода |
Дата публикации: | 2025 |
Издательство: | БГТУ |
Библиографическое описание: | Цюцянькоў М. С. Журналістыка на сучасным этапе: інтэграцыя традыцыйных фарматаў і новых медыяпляцовак // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2025. № 1 (291). С. 78–84. |
Краткий осмотр (реферат): | Сучасныя медыякампаніі прымушаны шукаць новыя мадэлі і фарматы дыстрыбуцыі кантэнту. Гэта значна пашырае спектр інфармацыйных і рэкрэатыўных прадуктаў для аўдыторыі. У артыкуле праводзіцца аналіз найбольш эфектыўных мадэлей падачы інфармацыі, аналізуецца іх трансмедыйны патэнцыял. Аўтар разглядае сістэму «новых медыя» з пункта гледжання іх актуальнасці для сучаснага грамадства, апісвае працэсы выхаду традыцыйных СМІ ў анлайн-фарматы, што адаптуюцца пад уплывам дынамікі сучаснай медыясістэмы. Медыя даволі актыўна ўкараняюць лічбавыя фарматы ў рэдакцыйную практыку, бесперапынна абнаўляюцца метады дыстрыбуцыі кантэнту. Аднак на сённяшні дзень даследчыкамі падаецца даволі стракаты набор праблемных пунктаў, выкліканых дыгіталізацыйнымі працэсамі і інтэграцыйнымі падыходамі да вытворчасці журналісцкага прадукту на розных платформах. У кросмедыйным асяродку мяняюцца звыклыя фарматы і нарошчваюцца новыя інструменты ўзаемадзеяння ў міжасобаснай камунікацыі. Сродкі масавай камунікацыі трапляюць у складаную сітуацыю інтэнсіўнай трансфармацыі медыя. З’яўленне новых каналаў камунікацыі дазваляе здзяйсняць камунікацыю ў сіметрычных суб’ект-суб’ектных адносінах, што можа прывесці да зніжэння попыту на традыцыйныя фарматы дастаўкі кантэнту (распаўсюджванне СМІ на папяровых носьбітах, эфірнае, кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне), якія прайграюць магчымасцям анлайн-тэлебачання. У гэтай сітуацыі перад СМК паўстае задача пошуку новых спосабаў узаемадзеяння з гледачамі-чытачамі-карыстальнікамі інтэрнэту і новых форм дыстрыбуцыі кантэнту |
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): | https://elib.belstu.by/handle/123456789/69863 |
Располагается в коллекциях: | выпуск журнала постатейно |
Файлы этого ресурса:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
11. Цюцянькоў.pdf | 818.11 kB | Adobe PDF | Просмотреть/Открыть |
Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.