Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/70969
Title: Андарала І. А. Школы рабочай і сельскай моладзі Беларусі ў пасляваенныя гады // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2025. № 1 (293). С. 83–88
Authors: Андарала, Ігар Аляксандравіч
Keywords: агульнаадукацыйная школа
адукацыя без адрыву ад вытворчасці
школа рабочай моладзі
вячэрняя школа сельскай моладзі
Issue Date: 2025
Publisher: БГТУ
Citation: Андарала І. А. Школы рабочай і сельскай моладзі Беларусі ў пасляваенныя гады // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2025. № 1 (293). С. 83–88.
Abstract: Пасля пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны перад партыйна-савецкімі органамі рэспублікі ўсіх узроўняў, Наркамасветы, абласнымі, раённымі і гарадскімі аддзеламі народнай адукацыі паўстала выключна важная задача – ажыццявіць рэалізацыю ўсеагульнай абавязковай адукацыі дзяцей школьнага ўзросту і стварыць умовы для завяршэння сямігадовай і сярэдняй адукацыі той частцы моладзі, якая ва ўмовах вайны і фашысцкай акупацыі была пазбаўлена магчымасці наведваць школу, а пасля вайны працавала на вытворчасці. Важкі ўклад у ажыццяўленне ўсянавуча і павышэнне адукацыйнага ўзроўню насельніцтва Беларусі ў складаны пасляваенны перыяд унеслі школы для працуючай моладзі, якія давалі магчымасць атрымаць юнакам і дзяўчатам неабходную агульную адукацыю без адрыву ад вытворчасці, а затым паступіць у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, што мела вялікае палітычнае, абароннае і гаспадарчае значэнне. У артыкуле раскрыты сацыяльна-эканамічныя абставіны стварэння ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі (сярэдзіна 1940-х гг.) новых тыпаў навучальных устаноў – школ рабочай моладзі і вячэрніх школ сельскай моладзі. На аснове нарматыўна-прававых дакументаў і архіўных крыніц прааналізаваны працэс станаўлення і функцыянавання гэтых навучальных устаноў у пасляваенныя гады (1945–1950 гг.). Акрэслена кола праблем, якія ўскладнялі дзейнасць агульнаадукацыйных школ для працуючай моладзі, паказаны шляхі іх пераадолення. Прыведзены статыстычныя дадзеныя аб дынаміцы колькаснага росту сеткі школ рабочай моладзі і вячэрніх школ сельскай моладзі ў рэспубліцы, іх вучнёўскіх кантынгентаў
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/70969
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
14.Андарала.pdf286.49 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.