Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/70969
Title: | Андарала І. А. Школы рабочай і сельскай моладзі Беларусі ў пасляваенныя гады // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2025. № 1 (293). С. 83–88 |
Authors: | Андарала, Ігар Аляксандравіч |
Keywords: | агульнаадукацыйная школа адукацыя без адрыву ад вытворчасці школа рабочай моладзі вячэрняя школа сельскай моладзі |
Issue Date: | 2025 |
Publisher: | БГТУ |
Citation: | Андарала І. А. Школы рабочай і сельскай моладзі Беларусі ў пасляваенныя гады // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2025. № 1 (293). С. 83–88. |
Abstract: | Пасля пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны перад партыйна-савецкімі органамі рэспублікі ўсіх узроўняў, Наркамасветы, абласнымі, раённымі і гарадскімі аддзеламі народнай адукацыі паўстала выключна важная задача – ажыццявіць рэалізацыю ўсеагульнай абавязковай адукацыі дзяцей школьнага ўзросту і стварыць умовы для завяршэння сямігадовай і сярэдняй адукацыі той частцы моладзі, якая ва ўмовах вайны і фашысцкай акупацыі была пазбаўлена магчымасці наведваць школу, а пасля вайны працавала на вытворчасці. Важкі ўклад у ажыццяўленне ўсянавуча і павышэнне адукацыйнага ўзроўню насельніцтва Беларусі ў складаны пасляваенны перыяд унеслі школы для працуючай моладзі, якія давалі магчымасць атрымаць юнакам і дзяўчатам неабходную агульную адукацыю без адрыву ад вытворчасці, а затым паступіць у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, што мела вялікае палітычнае, абароннае і гаспадарчае значэнне. У артыкуле раскрыты сацыяльна-эканамічныя абставіны стварэння ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі (сярэдзіна 1940-х гг.) новых тыпаў навучальных устаноў – школ рабочай моладзі і вячэрніх школ сельскай моладзі. На аснове нарматыўна-прававых дакументаў і архіўных крыніц прааналізаваны працэс станаўлення і функцыянавання гэтых навучальных устаноў у пасляваенныя гады (1945–1950 гг.). Акрэслена кола праблем, якія ўскладнялі дзейнасць агульнаадукацыйных школ для працуючай моладзі, паказаны шляхі іх пераадолення. Прыведзены статыстычныя дадзеныя аб дынаміцы колькаснага росту сеткі школ рабочай моладзі і вячэрніх школ сельскай моладзі ў рэспубліцы, іх вучнёўскіх кантынгентаў |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/70969 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
14.Андарала.pdf | 286.49 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.