Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/70975
Title: | Дабрачынная дзейнасць беларускай дыяспары ў 1920-я гг. |
Authors: | Коваль, Вольга Уладзіміраўна |
Keywords: | дабрачынная дзейнасць беларуская дыяспара гуманітарная дзейнасць |
Issue Date: | 2025 |
Publisher: | БГТУ |
Citation: | Коваль В. У. Дабрачынная дзейнасць беларускай дыяспары ў 1920-я гг. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2025. № 1 (293). С. 50–54. |
Abstract: | Артыкул даследуе ролю гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці беларускіх эмігрантаў у працэсе фарміравання нацыянальнай дыяспары ў 1920-я гг. У даследаванні аналізуецца дзейнасць беларускага Чырвонага Крыжа ў Літве на аснове малавядомых дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа супрацоўнічала з нацыянальнай дыяспарай у розных краінах Еўропы, арганізоўвала збор фінансавах ахвяраванняў на аснове Статута ад 19 мая 1921 г. Беларускі Чырвоны Крыж у Літве займаўся не толькі вырашэннем сацыльных праблем, але і ажыццяўляў маральную падтрымку беларусам замежжа. Актывістка Чырвонага Крыжа Паўліна Мядзёлка праводзіла працу па камплектаванні бібліятэкі і рыхтавала да друку беларускія выданні ў Літве. Асаблівая ўвага ў даследаванні надаецца пытанням сацыяльнай і матэрыяльнай дапамогі беларускім эмігрантам у Літве, Чэхаславакіі і ЗША. Чэхаславацкі Чырвоны Крыж арганізоўваў медыцынскую дапамогу і лячэнне беларускіх студэнтаў у санаторыях і шпіталях, павышаў гігіенічную граматнасць моладзі ў барацьбе з інфекцыямі. Адной з асноўных мэт грамадскай дзейнасці беларускай дыяспары ў ЗША была арганізацыя фінансавай дапамогі для патрэб Бацькашчыны. З 1921 г. дабрачыннай дзейнасцю займаўся Беларускі нацыянальны камітэт у ЗША. У 1927 г. у Дэтройце было створана гуманітарнае Таварыства дапамогі Беларусі. Беларускія эмігранты ў ЗША збіралі дабрачынныя ахвяраванні для дзяцей сірот з Заходняй Беларусі, для студэнцкай моладзі замежжа і на карысць палітычных арганізацый метраполіі. |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/70975 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
8.Коваль.pdf | 319 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.