Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/70975
Название: | Дабрачынная дзейнасць беларускай дыяспары ў 1920-я гг. |
Авторы: | Коваль, Вольга Уладзіміраўна |
Ключевые слова: | дабрачынная дзейнасць беларуская дыяспара гуманітарная дзейнасць |
Дата публикации: | 2025 |
Издательство: | БГТУ |
Библиографическое описание: | Коваль В. У. Дабрачынная дзейнасць беларускай дыяспары ў 1920-я гг. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2025. № 1 (293). С. 50–54. |
Краткий осмотр (реферат): | Артыкул даследуе ролю гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці беларускіх эмігрантаў у працэсе фарміравання нацыянальнай дыяспары ў 1920-я гг. У даследаванні аналізуецца дзейнасць беларускага Чырвонага Крыжа ў Літве на аснове малавядомых дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа супрацоўнічала з нацыянальнай дыяспарай у розных краінах Еўропы, арганізоўвала збор фінансавах ахвяраванняў на аснове Статута ад 19 мая 1921 г. Беларускі Чырвоны Крыж у Літве займаўся не толькі вырашэннем сацыльных праблем, але і ажыццяўляў маральную падтрымку беларусам замежжа. Актывістка Чырвонага Крыжа Паўліна Мядзёлка праводзіла працу па камплектаванні бібліятэкі і рыхтавала да друку беларускія выданні ў Літве. Асаблівая ўвага ў даследаванні надаецца пытанням сацыяльнай і матэрыяльнай дапамогі беларускім эмігрантам у Літве, Чэхаславакіі і ЗША. Чэхаславацкі Чырвоны Крыж арганізоўваў медыцынскую дапамогу і лячэнне беларускіх студэнтаў у санаторыях і шпіталях, павышаў гігіенічную граматнасць моладзі ў барацьбе з інфекцыямі. Адной з асноўных мэт грамадскай дзейнасці беларускай дыяспары ў ЗША была арганізацыя фінансавай дапамогі для патрэб Бацькашчыны. З 1921 г. дабрачыннай дзейнасцю займаўся Беларускі нацыянальны камітэт у ЗША. У 1927 г. у Дэтройце было створана гуманітарнае Таварыства дапамогі Беларусі. Беларускія эмігранты ў ЗША збіралі дабрачынныя ахвяраванні для дзяцей сірот з Заходняй Беларусі, для студэнцкай моладзі замежжа і на карысць палітычных арганізацый метраполіі. |
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): | https://elib.belstu.by/handle/123456789/70975 |
Располагается в коллекциях: | выпуск журнала постатейно |
Файлы этого ресурса:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
8.Коваль.pdf | 319 kB | Adobe PDF | Просмотреть/Открыть |
Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.